Написать отзыв / комментарий / мнение на сайта
Редакция приглашает вас, уважаемые читатели, принять активное участие в освещении этой темы. Пишите, звоните, вносите свои предложения. Наш адрес: проспект Независимости, 44, 220005, г. Минск. Электронный адрес: vm@vminsk.by, vmrekl@vminsk.by.
От редакции. Публикацией писателя Владимира Липского мы открываем на страницах "Вечернего Минска" тему, посвященную Году родной земли. Планируется постоянно знакомить наших читателей с традициями белорусского народа, национальным, духовным и культурным достоянием страны, рассказывать о людях, прославивших Беларусь в разное время, о наших талантливых современниках. В "Вечерке" появятся новые рубрики "Дом, в котором я живу", "Они защищали родную землю", "Фото из альбома", "Путешествие во времени", "Год родной земли: знай наших", "Зеленое ожерелье Минска" и другие. В ближайшее время также мы намерены объявить фотоконкурс читателей "Вечернего Минска" "Родной город, родная земля" с подведением итогов в начале 2010 года и награждением победителей.
Автор: Уладзiмiр Лiпскi, галоýны рэдактар часопiса "Вясёлка", лаýрэат Дзяржаýнай прэмii Беларусi. Фото Ильи Полонского.
Год роднай зямлi я асабiста сустракаю новай кнiгай для дзяцей "Я тут жыву". На выхадзе кнiгi "Янкаý вянок" дзецям пра нашага паэта-генiя Янку Купалу, "Азбука жыцця" дзецям пра складанасцi сучаснай явы. А наш часопiс "Вясёлка", якому я слугую вось ужо трыццаць гадоý, распачаý у гэтым годзе мой новы творчы праект. Сваiх юных чытачоý я запрашаю ý вандроýку па раёнах нашай радзiмы Беларусi. У першым нумары запрашаем у далёкую Бераставiцу, у лютым пабываем у Навагрудку, першай сталiцы нашай Айчыны, у сакавiку у музейнай i загадкавай Лiдзе. Давайце, сябры, у Год роднай зямлi нанова адкрыем для сябе нашу Беларусь, заганарымся ёй i зробiм усё-усё, каб нашу краiну ведаý i паважаý увесь свет.
Кожны з нас, хто тут жыве, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, чаму навучу сваiх нашчадкаý, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям i.
Вось i да цябе завiтаý Год роднай зямлi. Хай жа ён стане годам пазнання тваёй багатай i загадкавай гiсторыi. Хай адкрыюцца новыя старонкi тваiх духоýных таямнiц, зямных нетраý, людскiх лёсаý. Хай Дзецi нашы ý гэты год да слёз палюбяць сваю мiлую Белую Русь, адкрыюць для сябе гаючыя крынiцы роднай мовы, народнай мудрасцi, самабытнай культуры беларусаý.
Гэта святы Купалле, гуканне Вясны, Дажынкi. Гэта зубры ý Белавежскай пушчы. Гэта бабры, мядзведзi ý Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэта ласi i дзiкi ý Налiбоцкай пушчы. Гэта векавыя дубы, лiпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаi, духмяныя лугi... Куды б нi паехаý, цябе сустракаюць непаýторныя краявiды. З душы вырываецца мелодыя кампазiтара стагоддзя Iгара Лучанка на словы паэта стагоддзя Якуба Коласа:
Гэта трыццаць тысяч рэк. Тут некалi праходзiý шлях "из варяг в греки". Гэта азёрны край. Дзесяццю тысячами блакiтных, чыстых вачэй пазiрае мая радзiма на Млечны Шлях. А на знакамiтых азёрах Нарач, Свiцязь, Браслаýскiя адпачывае, кажуць, сам Бог.
Яшчэ пяць стагоддзяý назад сорак дзевяць гарадоý и мястэчкаý мелi магдэбургскае права. Цяпер цi не ýвесь свет ведае нашу сталiцу Мiнск, абласныя цэнтры Гомель, Брэст, Гродна, Вiцебск, Магiлёý, старажытныя Полацк, Мазыр, Пiнск, Тураý, Мсцiслаý, музейныя Нясвiж, Навагрудак, Мiр, Заслаýе. Новыя паселiшчы веку: Салiгорск горад хiмiкаý, Наваполацк горад нафтавiкоý, Жодзiна горад машынабудаýнiкоý, Новалукомль горад энергетыкаý.
У яе нетрах знойдзены: нафта, калiйныя i каменныя солi, фасфарыты, торф, глiна, гранiт, сланцы, руды, золата... А галоýны яе скарб ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.
На ёй, як асколкi трагедый, помнiкi розных эпох. На абелiсках прозвiшчы загiнуýшых. У музеях экспанаты Подзвiгу. У кнiгах праýда войнаý. У адноýленых камянiцах, вежах, палацах, саборах, ратушах хараство народного таленту.
Па нашых землях тапталiся прышэльцы, ворагi. Прыходзiлi да нас з дзiдами i мячамi, з ружжамi i гарматамi, на танках i самалётах. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы. Нiколi i нiкому не ýдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Званы Хатынi, мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-героi нагадваюць жывым: "Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi!"
Еýрапейская дзяржава зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаýна жывуць мудрымi запаветамi прашчураý: Сонца на ýсiх адно, Зямля адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое.
У вёсцы Юравiчы, на Палессi, адкрыта стаянка першабытных людзей. Яны жылi тут дваццаць пяць тысяч гадоý назад. У iх вытокi наша радаводу, умельства, цярплiвасцi, дабрынi.
Тут напеýная родная мова. Тут жывём мы!
Тут наша гiсторыя. Тут мае каранi.
з любоýю, з гонарам, з душэýнай пяшчотай.
Не голас, сэрца прамаýляе гэтыя словы
Уладзiмiр Лiпскi , газета " ", 42, 06.03.2009
Комментариев нет:
Отправить комментарий